У Берасці прэзентуюць кнігу Малгажаты Шэйнэрт ’’Насыпаць горы. Палесскія гісторыі’’



На прэзентацыю кнігі польскай журналісткі Малгажаты Шэйнэрт ’’Насыпаць горы. Палесскія гісторыі’’ запрашаюць прадстаўнікі творчай прасторы незалежнага тэатру ’’Крылы Халопа’’. Сустрэча адбудзецца ў гэтую пятніцу, 18 лістапада, пры падтрыцы Польскага інстытутуў Беларусі, – паведаміла прадстаўніца прасторы Святлана Гайдалёнак:

– Яна распавядае пра нас, пра палешукоў, пра сваё даследаванне Палесся. Вельмі істотна паглядзець на саміх сябе праз вочы іншаземкі. Каб зразумець: хто мы такія? Адказаць на гэтае пытанне.

Як адзначыла Гайдалёнак, адразу пасля прэзентацыі кнігі берасцейцы змогуць прыняць удзел у дыскусіі на тэму самаідэнтыфікацыі беларусаў.

knih

Беларускае Радыё Рацыя