У Берасці разважалі пра традыцыі святкавання Купалля



У грамадска-культурным цэнтры ’’Грунтоўня’’ ў Берасці разважалі пра традыцыі святкавання Купалля. Тут адбылась сустрэча з культуролагам і этнографам Віктарам Місюком.

Удзельнікі шукалі адказы на пытанні: Купала – гэта хлопец або дзяўчына, дзе расце Папараць-кветка, у чым важнасць перадачы традыцый?

ПРа гэта распавёў Віктар Місюк:

Мы гаворым пра нацыянальныя традыцыі, а яны маюць канкрэтную форму. Купальскія песні, абрадавы цыкл… Такія сустрэчы павінны быць звязаны з практыкай, паколькі традыцыя не існуе віртуальна.

Віктар Місюк адзначыў, што асноўная частка дыскусіі палягала на высвятленні таго, чым грамадскія і культурныя актывісты могуць займацца на Купалле, а таксама якія традыцыі ім вядомыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце