У Берасці заспяваў Алесь Камоцкі



У Берасці заспяваў Алесь Камоцкі. Творчая сустрэча з музыкам прайшла ў грамадска-культурніцкім цэнтры «Грунтоўня».

St1GDSqhKxQ

На мерапрыемстве прагучалі як новыя, так і старыя песні Алеся Камоцкага. Акрамя таго адбылася прэзентацыя кніні-дыска «Каб аднойчы» на вершы Рыгора Барадуліна. «Падзяліцца сваімі песнямі – для мяне заўсёды свята»,— адзначыў Алесь Камоцкі:

— Калі мяне кудысьці клічуць ехаць мне вельмі прыемна і берасцейцы прыемныя людзі. Мен падабаецца ездзіць, Берасце даволі вялікі горад, а мне падабаецца ездзіць у маленькія: наступная паездка ў мяне ў Барысаў, а перад гэтым я быў у Ялізава. Для мяне гэта жыццё.

Як распавёў Алесь Камоцкі, у малых гарадах ён збірае значна большыя залы для камерных канцэртаў, у больш вялікіх гарадах шмат розных іншых імпрэзаў, таму прыходзяць толькі самыя адданыя прыхільнікі творчасці.

JPMCfiNRP9Q

hAyl9qezLoM

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота «Грунтоўня»