У Бярозе адкрылася выстава Анастасіі Сенько



У Бярозаўскай галерэі мастацтваў адкрылася ўжо другая выстава мастачкі Анастасіі Сенько.

img_6344

Выстава прысвечана маці мастачкі. Амаль 30 карцін на самую розную тэматыку былі выстаўлены на суд аматараў жывапісу. Увагу прысутных прыцягнуў партрэт мужчыны ў гусарскім мундзіры. Ім аказаўся свёкар мастачкі.

Па словах Анастасіі, сапраўдны мужчына, лідар па характару, адказны за сваю сям’ю. Выдзялялася вялікае палатно пад назвай “Грабавая алея”, пра якое цёпла адазваліся  мясцовыя мастакі.

Многім спадабалася любімая карціна Анастасіі “Вясенняе сонца”. Якую яна малявала разам з сынам, калі ён яшчэ не з’явіўся на свет.

Старэйшы мастак Бярозы Анатоль Маразюк вельмі станоўча ацаніў работы Сенько:

– Вельмі сумна раней было, калі ўявіш, што мяне на гэтай зямлі не стане і з моладзі ніхто не з’явіцца. Зараз вельмі прыемна здзіўляе, што вось у гэтай дзяўчыны даволі цікавыя, цудоўныя працы ёсць. Асабліва карціна “Грабавая алея” цікава па колеры, цікава па кампазіцыі, па задумцы, тут ужо бачны амаль дарослы мастак.  

Выстава працягнецца яшчэ месяц. Можна не толькі паглядзець карціны, але і набыць іх.

Беларускае Радыё Рацыя