У Бярозе падыходзіць да канца пленэр беларускіх мастакоў



На пленэры прысутнічалі вядомы мастак Мікола Купава, скульптар Алесь Шатэрнік, а таксама таленавітыя мастакі з іншых гарадоў Беларусі. Мастакі з задавальненнем наведваюць розныя цікавыя мясціны Бярозаўшчыны і наогул Берасцейшчыны.

01

Свае ўражанні яны занатоўваюць на палотнах, кажа Мікола Купава:

— Галоўнае ў гэтым пленэры — гэта лёс і вобраз кляштара. У 90-я гады распачалі арганізацыю правядзення пленэраў, прысвечаных Язэпу Драздовічу на ягонай Радзіме: у Пуньках, у Глыбоцкім, Шаркоўскім раёнах. Правялі каля 10 пленэраў і будуць праводзіцца яшчэ. У 200-м годзе правялі пленэр, прысвечаны Фердынанду — гэта велічыня нумар адзін у нашым мастацтве.   

Паводле Міколы Купавы, пазней адбудуцца выставы гэтых карцін у Менску і Бярозе.

IMG_4859

IMG_4860

IMG_4862

IMG_4863

IMG_4868

IMG_4872

IMG_4876

 

Беларускае Радыё Рацыя