У Гайнаўцы адкрылася выстава вышыўкі і карункаў



У Гайнаўцы адкрылася выстава вышыўкі і карункаў, дзе прадстаўлены лепшыя працы VIII Агляду вышыўкі і карункаў Гайнаўскага павета. Сёлета ў аглядзе, які адначасова з’яўляецца конкурсам, узяло ўдзел 40 майстроў.

DSC_0130

„Маем асобаў, якія амаль з самага пачатку ўдзельнічаюць у конкурсе, але з’яўляюцца і дэбютанты”, – кажа дырэктар Дома культуры ў Гайнаўцы Расціслаў Кунцэвіч, які з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства:

– Шмат людзей цікавіцца, яны можа і больш робяць, але не ўсе адкрываюцца. Конкурс для таго, каб людзі маглі паглядзець, што хтосьці робіць, не саромеюцца і больш паказваюць.

У асноўных катэгорыях перамаглі: „Вышыўка” – Дарота Сенюць, а ў катэгорыі „Карункі” былі аж тры пераможцы: Крысціна Грыгарук, Ева Кавальска і Анна Лукьянюк.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара