У Гайнаўцы віталі Гарадзенскі камерны аркестр



У Гайнаўцы пачулі класічную музыку. “Міхал Скепка і госці з Гарадзенскім камерным аркестрам” – пад такой назвай прайшоў канцэрт класічнай музыкі ды аперэты ў Гайнаўскім доме культуры. Сваё вакальнае майстэрства прадэманстравалі спевакі Міхал Скепка ды Едвард Раманоўскі і беларуская салістка Марына Гаравая. “Міхал Скепка гэта прафесіянал,” – кажа салістка:

– Мы вельмі даўно працуем разам і ў нас суладны дуэт. Мы вельмі дабра адзін аднаго адчуваем, таму няма ніякіх праблем – заўсёды атрымліваем задавальненне, калі мы працуем разам. Амплітуда нацыянальных перажыванняў павялічваецца калі чалавек аддаецца класічнай музыцы.

DSC_6123

Канцэрт прайшоў у восьмы раз. Ідэю выйсці да гайнаўскай публікі з класічнай музыкай агучыў вядомы ў свеце оперны спевак родам з падляшскай вёскі – Міхал Скепка.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара