У галерэі «Ў» прэзентавалі зборнік лекцыі Уладзіміра Абушэнкі



Філасофская школа здзейснілася, калі пасля смерці настаўніка засталіся вучні. Былыя студэнты вядучага сацыёлага Беларусі Уладзіміра Абушэнкі перавялі ў тэкст запісы ягоных лекцый і выдалі асобнай кнігай, якую прэзентавалі ў сталічнай галерэі «Ў». Гаворыць ініцыятар праекта Андрэй Камароўскі.

— Мы прэзентавалі кнігу Уладзіміра Абушэнкі, сацыёлага, філосафа, беларускага інтэлектуала. Гэта вельмі значна падзея, бо такіх кніг, якія б адпавядалі сучасным уяўленням пра сацыялогію, сучасным ведам, і былі б некананічнымі, жывымі, з візуалізацыі, з фундаментальным ахопам месцаў і часоў, — такіх кніг вельмі мала. І мы хацелі б развіваць ягоную спадчыну, прасоўваць сярод студэнтаў, расейскамоўных, з розных краін, бо мы ведаем, што гэта вельмі каштоўныя веды для сённяшніх людзей.

У планах былых студэнтаў Уладзіміра Абушэнкі выдаць яшчэ адну кнігу паводле ягоных лекцый, прысвечаную культуры.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя