У „Галіяфах” прэзентавалі „Захоп Беларусі марсіянамі”



У менскай кнігарні „Галіяфы” адбылася прэзентацыя новай кнігі пісьменніка Алеся Аркуша „Захоп Беларусі марсіянамі”. Па яго словах, гэта ўжо не першая прэзентацыя.

_DSCN0821

Раней раман быў прадстаўлены чытачам Беластока, Віцебска, Полацка. Сустрэчы з чытачамі плануюцца і ў іншых гарадах. Але Менск немагчыма было абмінуць. Гэта наша сталіца, тут асноўныя нашы чытачы, – сказаў Алесь Аркуш.

Прадстаўляючы кнігу, ён сказаў,  што пражыўшы шмат гадоў у Полацку, не мог яе не напісаць.

– Сама тэма паўставання беларускай літаратуры, беларусізацыі Полацка мне заўсёды была блізкай. Я раней напісаў шэраг публіцыстычных тэкстаў пра гэта. І ўсё гэта абсалютна натуральна вылілася ў мастацкі тэкст. І слушна сёння на прэзентацыі сказаў Уладзімір Арлоў, што ў гэтай кнізе прысутнічае метафізіка. Метафізіка – гэта таямніца, калі ёсць шмат пытанняў, а не на ўсе пытанні ёсць адказы. Калі ёсць прастора паразважаць, самому пашукаць гэтыя адказы.

Па словах Алеся Аркуша, вельмі кранула, што на прэзентацыю прыйшло шмат ягоных сяброў і знаёмых. Падчас імпрэзы выступілі літаратуразнаўца Пятро Васючэнка, пісьменнік  Уладзімір Арлоў, паэт Міхась Скобла, археолаг Сяргей Тарасаў, спявачка Таццяна Матафонава і іншыя.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота Таццяны Козік

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце: