У Гарадку ўшанавалі пераможцаў конкурсу “Пісаць кожны можа”



У Гарадку, што на Падляшшы, дзявяты раз прайшоў літаратурны конкурс “Пісаць кожны можа”. У час урачыстасці ў гмінным Цэнтры культуры адзначаны былі найлепшыя беларуска- і польскамоўныя аўтары. У катэгорыі дзяцей і моладзі перамагла Соня Сульжык. Першае месца сярод дарослых заняла Крысціна Кандрусік.

DSC_0751

Лаўрэатка прэміі войта гміны Гарадок – дэбютантка. Прыняць удзел у конкурсе пераканаў яе шматгадовы лаўрэат, пісьменнік Анатоль Парэмбскі.

– Гэта дэбютантка, якая першыя вершы напісала, значыць гэты чалавек штосьці ўмее. Толькі не было каму яго “выцягнуць”. Чалавек застаецца чалавекам, ён перадусім заняты сваімі прыватнымі справамі, але калі яго хтосьці „пацягне” і ў яго вызваляецца мажлівасць, каб штосьці стварыць.

Крысціна Кандрусік не змагла даехаць на ўрачыстае падвядзенне вынікаў конкурса “Пісаць кожны можа”. У ім прыняло ўдзел 28 пісьменнікаў-аматараў, сярод іх большасць свае творы пісала на беларускай мове. Пераможцы будуць надрукаваныя ў мясцовым штомесячніку „Гарадоскія навіны”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Гарадок