У гарадзенскай “Крызе” – выстава бацькі і сына Спорскіх



У гарадзенскай арт-галерэі “Крыга” адкрылася выстава двух Спорскіх  – бацькі Вацлава і яго сына Аляксея. Вернісаж мае назву “55/32”, што азначае ўзрост мастакоў.

IMG_9064 1

На карцінах – выявы мясцінаў і людзей,  выкананыя ў вельмі яркіх колерах. З першага погляду ствараецца ўражанне, што прадстаўленыя кавалкі нейкага фантасмагарычнага кіно.

Пра сваю частку выставы Вацлаў Спорскі распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:

– Ты пазнаеш сябе, пазнаеш свет, адказвеш на пытанне, якое для сябе паставіў, калі працуеш над карцінай. Бо чалавек пазнае свет, каб пазнаць самога сябе.  У нашых працах ёсць і падабенствы, і адрозненні. Паколькі сын малады, ён імкнецца больш да прастаты. Мне, магчыма, нейкія замарочкі перашкаджаюць, але трэба ісці да гэтай прастаты.

Бацька і сын Спорскія ўжо даволі вядомая ў Гародні дынастыя мастакоў, таму на адкрыццё іх экспазіцыі прыйшлі вядомыя гарадзенскія майстры пэндзлю, а таксама мастацтвазнаўцы і прадстаўнікі іншых галерэй горада.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня