У гарадзенскіх Messed Up – дэбютны альбом



У гарадзенскага панк-гурту Messed Up у сеціве з’явіўся дэбютны альбом. У альбоме пакуль некалькі песень, але выкананне з’яўляецца адметным на гарадзенскай сцэне. Па-першае, гурт адметны тым, што ў яго складзе – чатыры дзяўчыны, а па-другое, вакал дзяўчат вельмі  меладычны, і падобнага выканання на гарадзенскай панк сцэне не было больш за 15 год.

g2

Пра музыку і новы альбом распавядае гітарыстка гурта  Messed Up  Лізавета Скейба:

– Мы спрабуем пісаць на сур’ёзныя тэмы, каб было цікава паслухаць не толькі людзям нашага ўзросту, але і старэйшаму пакаленню.

Кіраўнік гарадзенскага рок-клуба Ігар Банцар:

– Файным промнем святла з’яўляецца ў нас калектыў Messed Up. Гэта цалкам жаночы гурт. І выхад альбома з’явіцца пэўным штуршком для іх.

Альбом выйшаў пакуль на расейскай мове, аднак ў планах дзяўчат, па іх словах, таксама будуць і песьні па-беларуску. Паслухаць і спампаваць песьні магчыма на старонцы гурта і ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня