У Гародні 29-га ліпеня адкрыецца выстава арт-лялек Таццяны Лемзы



У Гародні 29-га ліпеня адкрыецца выстава арт-лялек Таццяны Лемзы пад назвай „хто ЗА ДЫ ЯК? Усе 12 лялек, пано-працы, якія выкананы з адмысловага пластыка, які вельмі падобны да гліны.

– Я даўно збіралася зрабіць выставу. І так атрымалася, што я зрабіла ляльку Блізняты. Вырашыла развіваць гэтую тэму і выйшла цэлая серыя. Цяпер ёсць сучасныя матэрыялы для вырабу лялек – пластыкі. У Беларусі гэта пакуль не вельмі добра развіта, а ў Еўропе шмат чаго ёсць. 

Усе фігуры лялек выкананы ў жартаўліва-гратэскнай манэры. Выстава будзе трываць да 11 жніўня ў гарадзенскай галерэі “Крыга”. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя такім мастацтвам.

Пачатак у 18-00.

Беларускае Радыё Рацыя