У Гародні адбыўся фэст дакументальнага кіно



На IV Міжнародным фестывалі кароткаметражнага кіно «Cinema Perpetuum Mobile»ў гарадзенскай “Чырвонай Зорцы” паказалі 11стужак.

kino3

На паказе былі прадэманстраваныя як анімацыйныя фільмы з Беларусі, Румыніі ды Італііі, так і гульнявое кароткаметражнае кіно з Польшчы, Гішпаніі, Францыі. Асабліва запамінальным быў фільм “Самотныя монстры” польскага рэжысёра Юстыны Тафел, пра сацыяльныя праблемы ў адной польскай сям’і. Пра фэст распавядае адзін з яго наведвальнікаў:

– Прыемна, што гэты фестываль заснавалі беларусы. Былі вельмі цікавыя анімацыі, па-дзіцячы смешныя. Таксама вельмі спадабалася польская стужка пра праблему алкагалізму ў сям’і. Вельмі сацыяльны, карысны фільм.

Гэтыя разам усе фільмы здолелі паказаць без перапынку за паўтары гадзіны, і гэта стаў ўжо другі паказ стужкаў з фэсту за апошнія паўгады.

Папярэдня паказы адбываліся ў гарадзенскай антыкавярні “Жывы Час”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня