У Гародні адкрылася ўнікальная выстава абразоў



Унікальная выстава абразоў, вышытых гарадзенскім майстрам Галінай Курносавай, адкрылася ў комплексе Свята-Барыса-Глебскага прыходу.

Некалькі дзясяткаў твораў, якія зробленыя ў жанры асабовага і золотного шыцця – запоўнілі сцены храма. З боку ствараецца ўражанне, што абразы намаляваныя, аднак калі падыходзіш бліжэй, бачна, што майстар вышываў кожны твор гадзінамі і тыднямі.

Пра выставу распавядае пратаірэй  Свята-Барысаглебскай Каложскай царквы Георгі Рой:

– Майстар, якой няма роўных можа ва ўсёў Беларусі. Гэта ручная работа. Галіна Курносава працягвае нашу старую беларускую традыцыю вышывання святых ікон. 

Выставу да свята Барыса і Глеба – да шостага жніўня можа пабачыць любы гарадзенец і госць горада ў комплексе, які знаходзіцца каля аднаго з самых старажытных беларускіх храмаў – Каложскай царквы.

Беларускае Радыё Рацыя