У Гародні адкрылася выстава працаў Валерыя Стратовіча



Гарадзенская галерэя «У Тызэнгаўза» стала месцам правядзення вернісажу выставы мастака Валерыя Стратовіча «Нататкі з падарожжаў». На амаль сарака палотнах прадстаўленыя як гарадскія, так і вясковыя пейзажы, якія адлюстроўваюць мясціны, звязаныя з падарожжамі аўтара. Для самога Валерыя Стратовіча адкрыццё выставы перад усім дадатковая магчымасць творчай самавыяўлення:

— Хочацца гаварыць, а жывапіс гэта адзін са спосабаў гаварыць: ты гаворыш фарбамі на палатне, вось і ўсё. Наогул, гэта не камерцыйны праект і дзеля чаго столькі высілкаў? Проста табе хочацца сказаць, распавесці пра тое, што ў цябе ў галаве. Выдаткі каласальныя, а адбой часам зусім не той. 

Гародня стала другім горадам, жыхары якога могуць пазнаёміцца з выставай Валерыя Стратовіча «Нататкі з падарожжаў». Першым была Масква. У сталіцы Расеі выстава мастака была зарганізавана пры падтрымцы беларускай амбасады на тэрыторыі дыпламатычнай пляцоўкі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня