У Гародні адкрылі фотасушку прысвечаную гульням



У Гародні адкрылася фотасушка, на якой прадстаўлены працы гарадзенскіх журналістаў і фатографаў Аляксандра Саенкі, Яўгена Кантратовіча, Марка Харлава, Іллі Гілея на тэму «Гульня».

На міні-выставе тры дзесяткі працаў і яна пабачыла свет дзякуючы Беларускай Асацыяцыі Журналістаў.

Што цікавага можна ўбачыць на гэтай фотасушцы распавядае гарадзенскі фатограф Яўген Кандратовіч:

— Гульня можа быць не толькі дома, за кампутарам, але паўсюль: на вуліцы, ў парку… Можна гуляць у настольныя гульні, у футбол, — ва усё, што хочацца і не абавязкова, каб толькі дзеці гулялі, могуць гуляць і дарослыя.  

Пабачыць гарадзенскую «фотасушку» можа кожны ахвотны, які прыйдзе на фэст настольных гульняў у гарадзенскі моладзевы цэнтр «Галактыка».

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара