У Гародні адкрыліся Дні Святога Губерта



У гарадзенскай “Крызе” і Цэнтры гарадскога жыцця Ucentry адкрыліся Дні Святога Губерта.

hub8

Гэты дзень лічыцца неафіцыйным днём гораду і яго адзначэнне стала ў Гародні ўжо традыцыяй. У гэтым годзе святкаванне адкрыла выстава беларускага мастака ды ілюстратара Паўла Татарнікава:

– Я вельмі рады і ўсцешаны, што мяне запрасілі ў дзень адкрыцця гэтых святкаванняў у адно з любімейшых маіх месцаў зрабіць выставу. Я з задавальненнем адгукнуўся.

Мастацтвазнаўца Марына Загідуліна:

– Прадстаўлены цэлы шэраг твораў на гістарычную тэматыку, якія звязаныя з асобамі беларускай гісторыі, з рэканструкцыяй беларускіх  гарадоў.

Адзначэнне Дзён Святога Губерта ў Гародні адбываецца амаль 10 год і ў гэтым годзе троху  ў абмежаваным фармаце. Апроч выставы Татарнікава ў бліжэйшыя дні гарадзенцаў чакае прэзентацыя выдання Гарадзенскі Соцыюм і ўручэнне прэміі імя Юзафа Ядкоўскага.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня