У Гародні адзначылі 85-годдзе Аляксея Пяткевіча



85 гадоў споўнілася славутаму гарадзенцу, грамадскаму дзеячу, навукоўцу Аляксею Пяткевічу. У Гарадзенскай абласной бібліятэцы імя Яўхіма Карскага з гэтай нагоды, а таксама з нагоды выхада яго кнігі, якая ўбачыла свет у мясцовым выдавецтве, прайшла ўрачыстасць.

Пра што кніга „Слова і кніга Прынёмання” кажа пісьменніца Ала Петрушкевіч:

– Кнігі Аляксея Міхайлавіча заўсёды ўражваюць энцыклапедычнасцю. Новае выданне, якое мы сёння маем, а яно выйшла як раз напярэдадні 85-годдзя шаноўнага аўтара, не выключэнне. Фактычна тут тыя вялікія напрацоўкі, якія зроблены ім за многія-многія гады, пачынаючы ад рукапіснай кнігі – да сённяшняга часу, да таго, што мы маем сёння на нашай Гарадзеншчыне з матэрыялаў культуры, літаратуры.

P1220609

На сустрэчу з аўтарам кнігі прыйшлі прадстаўнікі творчых саюзаў, арганізацыяў, філолагі, пісьменнікі. Гарадзенцы шануюць Аляксея Пяткевіча за актыўную грамадзянскую і нацыянальна арыентаваную пазіцыю. Ён стаяў на пачатку гісторыка-культурнага клуба „Паходня”, доўгія гады стаіць на чале гарадзенскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара