У Гародні Алесь Чобат прэзентаваў сваю „Планету” (абноўлена)



У Гародні сваю „Планету” прэзэнтаваў паэт, літаратар Алесь Чобат. У „Цэнтры гарадскога жыцця” на творчую сустрэчу аўтара з чытачамі прыйшлі аматары яго паэзіі, ягоныя калегі па беларускім руху пачатку 90-х.

tc1

Паэт страціў зрок. Беларускае Радыё Рацыя на прэзэнтацыі прадстаўляў Уладзімір Хільмановіч, які перадаў паэту адмысловы падарунак:

– Ад управы Беларускага Радыё Рацыя хачу перадаць Алесю Чобату адмысловы падарунак – радыёпрымач. Спадзяюся, што ён будзе трымаць менавіта нашу хвалю – хвалю Беларускага Радыё Рацыя. Дзякуй вялікі, Алесь, за тваю творчасць і натхненне!

 

p1240449

uruchenne

На прэзэнтацыі выступілі паэты Данута Бічэль, Ала Петрушкевіч, Анатоль Брусевіч, музыкі Уладзімір Захараў, Алесь Дзянісаў. У кніжцы „Планета” апублікаваныя як новыя, так і ранейшыя творы ў розных выданнях. Алесь Чобат карыстаецца ў сваёй творчасьці скідальска-масалянскім слоўнікам.

https://www.youtube.com/watch?v=cP-v1nvzDGw&feature=youtu.be

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня