У Гародні – беларускі буккросінг



У Гародні з’явілася месца, дзе можна ўзяць пачытаць беларускую кнігу ці прынесці сваю.  Беларускі буккросінг адчыніўся ў „Краме Ц”. Тут можна знайсці часопісы „Дзеяслоў” і розныя мастацкія кнігі. Па словах стваральнікаў гэтай кропкі, менавіта тут вітаецца як мастацкая, так і літаратура культурна-гістарычнага кірунку.

f7e78e4c-6e5a-4c2b-ac2c-bf982f29d6f0

Пра ідэю стварэння беларускага кнігаабмену распавядае яго стваральнік Андрэй Несцяровіч:

– Няма месца, дзе ёсць беларускія кніжкі, якія каштуюць немалых грошай, і большай часткі якіх няма ў электронным выглядзе, а прачытаць якія камусьці хочацца, а камусьці вельмі варта. Ну, і калі гэта ніхто іншы не робіць, то чаму не зрабіць гэта нам? Ды і ўвогуле, культурная прастора, якая не ўключае ў сябе літаратуру, проста пазбаўляецца вялікага кавлка культурнасці. Падобным чынам мы спадзяемся, што людзі больш пачнуць чытаць па-беларуску.

У Гародні цягам гэтага году з’явілася тры кропкі буккросінгу. Гэта буккросінг пры моўных курсах “Мова Нанова Гародня”, буккросінг пры гарадзенскім Чырвоным Крыжы і адзіны беларускі буккросінг ў Гародні – у „Краме Ц”.

e7d7a200-d616-4d2d-91f7-6d169f3a122f

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня