У Гародні прайшло “Розум-шоу”



На гарадзенскіх курсах “Мова Нанова” прысутныя мелі шанец сустрэцца з беларускім інтэлектуалам, уладальнікам Кубка „Крышталёвая Сава” гульні “Што?Дзе? Калі?”  Паўлам Свярдловым. Павал разбіў прысутных на каманды і правёў невялічкую гульню “Розум-шоу”, пераможца якой атрымаў прыз ад “Мовы Нанова”.

sv5

Павал Свярдоў распавядае пра розныя інтэлектуальныя гульні, што існуюць у Беларусі:

– У нас раней былі “Што? Дзе? Калі”, “Брэйн-рынг” – гэта вельмі старыя гульні. Гульні “Што? Дзе? Калі” ўжо 40 гадоў. А паб-квіз – гэта новая хваля, сучасная, гэта гульні крыху больш простыя, але ў той жа час і крыху больш мудрагелістыя. Там розныя пытанні і конкурсы рознага кшталту з музыкай, графікай. Таму, натуральна, гэта людзям вельмі падабаецца па ўсім свеце.

Падчас гульні былі шарады і рэбусы, розныя пытанні па гісторыі. Наступная беларускамоўная інтэлектуальная гульня пройдзе ў Гародні 8 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня