У Гародні прэзентавалі кнігу фэнтазі па-беларуску



Гарадзенская прэзентацыя першай беларускай кнігі фэнтазі “Сем Камянёў” ад Аляксея Шэйна адбылася ў “Краме “Ц”. Фрагменты з кнігі пра прыгоды хлопчыка Яся ў краіну Эферыю чытаў пад музыку гурта “Раса летуценнікаў” адзін з актораў гарадзенскага тэатра лялек. А сам аўтар распавядаў пра гісторыю сварэння кнігі.

Запаленыя знічы стваралі ўражанне, што гарадзенцы апынуліся на казачным прадстаўленні.

Пра тое, што падштурхнула былога намесніка кіраўніка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі напісаць гэтую кнігу Аляксей распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:

– Мяне матывавала на напісанне кнігі “Сем камянёў” тое, што беларуская літаратура не мае свайго фэнтазі. Будучы філолагам, я бачу, што такой літаратуры не хапае. І я, Будучы бацькам трох сыноў, бачу, што вельмі мала кніг, які ябы дзеці таксама чыталі з цікавасцю. Акрамя “Палескіх Рабінзонаў” Янкі Маўра ніхто, бадай, нічога не ўзгадае.

 Па словах аўтара кніга з’яўляецца завершаным творам, аднак Аляксей Шэйн спадзяецца, што ў хуткім часе з’явяцца новыя кнігі, напісаныя ім ў жанры фэнтазі.

Беларускае Радыё Рацыя