Прэзентацыя кнігі пра Ларысу Геніюш у Гародні



У Гародні адбылася прэзентацыя кнігі „Духу магутныя чары: Ларыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах”.skobla08084-4uzj1

Яе ўкладальнік, паэт Міхась Скобла і спявачка з Белдзяржфілармоніі Таццяна Матафонава завіталі да памяшкання на вуліцы Будзёнага, дзе гарадзенцы пачулі не толькі пра кнігу, але і пра жыццё славутай паэтэсы Ларысы Геніюш.

– Мы да вас прыехалі, каб успомніць Ларысу Антонаўну і расказаць пра кніжку, якая называецца „Духу магутныя чары: Ларыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах”. Яе можна назваць кнігай людской ўдзячнасці, бо траціна кнігі – гэта ўспаміны 60 аўтараў, якія прыгадваюць Ларысу Геніюш добрым удзячным словам.

Імпрэза была аздоблена песнямі Таццяны Матафонавай – літаратурным сапрана, як пяшчотна яе назваў Міхась Скобла. Яна выканала некалькі песняў на словы Ларысы Геніюш.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара