У Гародні раскрылі таямніцы ткацтва



Рэгіянальнае свята народнай творчасці „Ад прадзіва да ткацтва” прайшло ў Гародні.

P1220739

Для ўдзельнікаў і гасцей свята было цудоўнай магчымасцю навучыцца розным тэхнікам беларускага народнага ткацтва.

Майстры з дзевяці раёнаў Гарадзеншчыны паказалі, што гэты старадаўні занятак мае сваіх паслядоўнікаў. На свята прыехалі школьнікі, якія ўжо умеюць плясці паясы і ткаць насоўкі.

Кажа госць свята Аксана Талькоўская з Ваўкавыскага цэнтра рамёстваў:

– Прыехалі ў Гародню, каб распавесці пра сваё ткацтва – простае двухнітовае ткацтва. Мы снуем аснову на рухомай раме – гэта практычна нідзе не захавалася. Рознакаляровая гама, яна ў нас свая, яна такая сціплая, менавіта з Гарадзенскай вобласці. Мы карыстаемся тымі ж матэрыяламі, што і нашыя бабулі, то бок воўна, лён. Выкарыстоўваем варштат, нашыя бабулі карысталіся менавіта такім тыпам варштатаў.

На свята прыехалі і чатыры ткачыхі, якія маюць статус народных майстроў Беларусі. Найстарэйшай – 92 гады.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара