Таямніцы беларускай выцінанкі



Даведацца пра гісторыю выцінанкі, пра яе асаблівасці ў Беларусі, а таксама самому папрактыкавацца яе рабіць мелі магчымасць гарадзенцы. У этна-краме „Цудоўня” майстар выцінанкі Станіслаў Муліца навучыў усіх ахвочых: ад малых да старых.

P1230835

Гэты від народнай творчасці ў апошнія гады стаў папулярным. Кажа Станіслаў Муліца:

– Выцінанка – рэч, зробленая сваімі рукамі. Робіцца вельмі хутка: сеў, склаў паперу, парэзаў нажніцамі, расклаў і ўжо бачыш вынік. Іншыя віды мастацтва патрабуюць шмат выдаткаў часу, матэрыялу, задумаў. А ідэі выцінанкі прыходзяць у час выцінання.

Узоры гэтага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва цяпер знаходзяцца ня толькі ў асноўных музеях Гарадзеншчыны, але даступныя для пакупнікоў.

На думку тых, хто прысутнічаў на майстар-класе  Станіслава Муліцы, выцінанку зрабіць можа кожны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Фота аўтара