У Гародні ўшанавалі памяць Апанаса Цыхуна



У Гародні ўшанавалі 105-я ўгодкі з дня нараджэння Апанаса Цыхуна – заслужанага настаўніка Беларусі, рупліўца беларушчыны.

IMG_4778

На яго магіле сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, а таксама знаёмыя Апанаса Цыхуна прынеслі знічы і кветкі.

Згадвае Апанаса Цыхуна краязнаўца Іван Буднік:

– Ён, як стваральнік музеяў, быў заснавальнікам музея акадэміка Карскага – гэта была вельмі важная справа, бо ў 60-ы гады Карскі яшчэ ўспрымаўся як нацыяналіст. Яго творы “Беларусы” было цяжка знайсці і пачытаць. Апошняя кніга „Скарбы народнай мовы” – цагліна, якая будзе доўга ляжаць у падмурку беларускай лексікалогіі.

У Гародні Апанаса Цыхуна ўшанавалі надаўшы яго імя адной з вуліц.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня