У Гародні – выстава да 30-годдзя трагедыі на ЧаЭС



Сумесная выстава Сяргея Курылы і Валянціны Шобы пад назвай”Сады Чарнобыля” адкрылася ў гарадзенскай галерэі “Тызенгаўз”. Людзі і могілкі, прадметы быту і дамы з беларускай зоны адсялення – гэта толькі невялікая частка здымкаў, якія Сяргей зрабіў пад час адмысловавага пленеру пад Брагінам. Фатограф за два гады зрабіў вялікую колькасць здымкаў, лепшыя з якіх і прадстаўленыя на выставе.

Калі глядзіш на зруйнаваныя дамы, зрабаваныя, з якіх выдрана апошняе жыццё, – балюча.

Валянціна Шоба, мастачка: Я сама з-пад Чарнобыля. А ў гэтым годзе 30 гадоў. Мы селі і паехалі туды. Вярнуліся толькі ў суботу. Я там вытрымала толькі адзін дзень. Нічога больш страшнага я не бачыла ў сваім жыцці. Праўда, я сама з Мазыра, там не было зоны адсялення. А ў гэтыю зону адсялення, гэта за Брагін, я першы раз трапіла. Такой трагедыі і ў такіх маштабаў цяжка было сабе ўявіць.

Марына Загідуліна, мастацтвазнаўца: Выстава мае вельмі моцнае эмацыйнае значэнне і змест, які звязаны з Чарнобыльскай трагедыяй. Спалучэнне твораў мастацкіх і фотаздымкаў, дае вельмі моцны эстэтычны і псіхалагічны эфект.

Як памяць пра загінулых ліквідатараў пад карцінамі і здымкамі гэрэлі запаленыя знічкі, а памерлых ліквідатараў ўзгадалі хвілінай маўчання. Музычным аздабленнем гучалі песні і балады Алеся Камоцкага, які адмыслова завітаў на адкрыццё выставы.

Беларускае Радыё Рацыя