У Гародні выступіў гурт “NAVIBAND”



Зусім нядаўна беларускіх гледачоў і аматарў “Еўрабачання” ўскалыхнула навіна, што краіну на міжнародным музычным конкурсе ўрэшце прадставіць гурт з прыгожай і моцнай песняй па- беларуску. Самі маладыя выступоўцы Ксенія і Арцём распачалі ініцыятыву спяваць на “Еўрабачанні” на беларускай мове.

Кажуць Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук:

– Вязём беларускую мову на “Еўрабачанне” ўпершыню. Гэта папулярызацыя беларускай мовы.

– Мы атрымліваем шмат відэа і паведамленняў пра тое, што настаўнікі беларускай мовы і літаратуры як прыклад ставяць нашы песні і кліпы на беларускай мове.

– І гэта крута. Мы атрымліваем неверагоднае задавальненне, што мы можам паўплываць на гэта.

 

Салісты “NAVIBAND” Ксенія і Арцём таксама запрашаюць усіх ахвотных падтрымаць іх выступ на сёлетнім “Еўрабачанні” ў Кіеве, які адбудзецца ў траўні.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня