У Гародні выступіў рок-гурт “Рокаш”



У Гародні з канцэртам выступіў менскі рок-гурт “Рокаш”. З захапленнем сустрэлі яго выступ удзельнікі курсаў “Мова Нанова Гародня”, куды быў запрошаны калектыў.

P1200320

Для многіх гэта было знаёмства з музыкамі, хоць гурту больш як дзесяць год.

Лідар гурту Лявон Казакоў кажа, што стыль, які яны абралі – “нэафольк-рок”.

– Гэта наш першы прыезд у Гародню. За 10 гадоў нашага існавання мы выпусцілі два альбомы: “Запалі агонь” (2011) і “Пад знакам крумкача” – акурат да нашага 10-годдзя. Досыць часта мы давалі канцэрты ў Беларусі, ва Украіне, Польшчы, Летуве, Расеі. Так што геаграфія нашых выступаў стракатая. Вельмі радыя, што да ўсяго далучыцца і Гародня.

Гарадзенцы ўсцешаны энергетыкай, якую падараваў гурт у позні вечар.

Лявон Казакоў адзначыў нашаму карэспандэнту, што ў фэсце “Басовішча” гурту не даводзілася граць, але ён з задавальнем выступіў бы на гэтым легендарным фэсце Беларусі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара