У Глыбокім пачаўся Тыдзень дзіцячай кнігі



Тыдзень дзіцячай кнігі распачаўся ў Глыбоцкім цэнтры традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, які адзначаецца 2 красавіка, у дзень народзінаў вядомага дзіцячага пісьменніка Ганса Хрысціяна Андэрсена.

tydzen_knigi_2

Распачаўся тыдзень з літаратурна-тэатралізаванага свята “Краіна Чыталія збірае сяброў”.

Падчас мерапрыемства былі ўручаныя падарункі дзецям, якія прачыталі больш за 100 кніг. Гэта, у асноўным, навучэнцы 2-3 класаў горада. Усяго ж абанементы ў дзіцячай бібліятэцы маюць дзве  тысячы чатырыста дзяцей.

У межах тыдня запланаваныя выстава, конкурсы і віктарыны на лепшае знаўства дзіцячай кнігі, літаратурныя гульні разам з бацькамі і прэзентацыя новай дзіцячай літаратуры.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара