У Гомлі паказалі Батлейку для маленькіх гледачоў



Мерапрыемства праходзіла ў межах беларускамоўных гурткоў, якія ладзяцца для дзяцей мясцовай філіяй Таварыства беларускай мовы. Сцэну батлейкі – двухпавярховую драўляную скрыню – і драўляных лялек для яе зрабіў ўласнымі рукамі супрацоўнік Веткаўскага музея Андрэй Скідан. Некаторыя бацькі, якія прывялі сваіх дзяцей на спектакль, прызналіся, што не ведалі, што ў Гомелі паказваюць батлейку.

– Я аб гэтай з’яве ведаю толькі з курса гісторыі Беларусі. Ніколі не бачыла ў жывую. Мне было вельмі цікава. Не ведала, што ў нас у Гомелі ёсць такія людзі, якія гэтым займаюцца.

– Гэта цікава і гэта нашая гісторыя. І я хачу, каб мая дачка з самых малых гадоў да гэтага была далучана.

– Гэта першы раз мы пабачылі. Мне вельмі спадабалася.

Батлейка – гэта народны тэатр лялек, які з’явіўся ў  Беларусі ў 16 стагоддзі. Напачатку тэматыка батлейкі была пераважна рэлігійная. Аднак у 18 стагоддзі з’яўляюцца народна-камедыйныя пастаноўкі.

Беларускае Радыё Рацыя