У госці да Уладзіміра Караткевіча



Незвычайная экскурсія адбылася днямі ў Менску. Шанавальнікі творчасці пісьменніка Уладзіміра Караткевіча здолелі наведаць кабінет у кватэры класіка па адрасе вуліца Карла Маркса 36.

Распавядае арганізатар экскурсіі дацэнт БДУ Анатоль Верабей:

– Ён, як я памятаю, апошнія гады любіў сядзець на лавачцы ля фантана „Хлопчык з лебедзем”. А тут  якраз была рэдакцыя часопіса “Маладосць”. Прыходзілі ягоныя калегі, сябры. Яго і верш ёсць: “Цень Міцкевіча нада мною/ лебядзінeю песню вядзе/ пра хлопчыка з лебедзем”. Таму літаратурны мір Караткевіча і на вуліцы Чэрнышэўскага, 7 і на вуліцы Веры Харужай, і вось тут, калі ласка, на вуліцы Карла Маркса, 36.

Кватэра Уладзіміра Караткевіча не з’яўляецца музеем. У ёй жыве пляменніца класіка літаратуры. Яна не толькі падтрымлівае кабінет свайго дзядзькі ў нязменным выглядзе, алі і ласкава пускае ў яго экскурсіі.

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.