У Грушаўцы прайшоў фэст „ДАХ-31 РЭЙТАН”



На выходных у вёсцы Грушаўка, што на Берасцейшчыне, прайшоў фэст „ДАХ-31 РЭЙТАН”.

IMG_5342

„Арганізавалі фестываль арт-суполка імя Тадэвуша Рэйтана і Ляхавіцкі райвыканкам. На свята прыехалі аматары беларускай гісторыі і культуры з розных гарадоў Беларусі”, – кажа старшыня суполкі і адзін з куратараў фестываля сучаснага мастацтва “Дах” Зміцер Юркевіч:

– У 2013 годзе была створана наша суполка і ў гэты ж першы год мы правялі сумесна з ляхавіцкімі ўладамі наш фестываль „ДАХ”, а яны са свайго боку фестываль “З крыніц спрадвечных”. У нас выступаюць больш сучасныя музыкі. Наш фестываль прысвечаны памяці нашага нацыянальнага беларускага героя Тадэвуша Рэйтана, які паходзіў са старабеларускага рыцарскага роду.

Людзі з задавальненнем слухалі выступы спевакоў і музыкаў, а старажылы прыгадвалі пасляваенную сядзібу, калі гняздо Рэйтанаў захоўвала былую прыгажосць:

– Усё, што тут ёсць, мы бачылі ў прыгожым выглядзе.

Паводле Зміцера Юркевіча і старшыні Начаўскага сельвыканкама Вячаслава Новіка, беларускім уладам і самім людзям трэба аднавіць сядзібу Тадэвуша Рэйтана – аднаго з нашых славутых землякоў. Варта стварыць музей, які прывабіць турыстаў і стане той пярлінай, што будзе нагадваць беларусам, адкуль наш род.

Поўны матэрыл слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Рады Рацыя