У кінатэатры «Перамога» пакажуць замежныя фільмы з беларускай агучкай (абноўлена)



“За 25 год незалежнасці фільмы па-беларуску на шырокім экране нагадваюць нам палёт на Марс”. 22 і 23-га кастрычніка ў сталічным кінатэатры “Перамога” пройдуць бясплатныя паказы фільмаў на беларускай мове. Ініцыятыва “Kinakong” выступіла з прапановай, якую падтрымала адміністрацыя кінатэатра. Першым на чарзе паказаў стаіць стужка «Amazing Grace” з удзелам Бенэдыкта Камбербэтча, знакамітага выканаўцы ролі Шэрлака ў аднайменным серыяле,” – гаворыць ініцыятар праекта Андрэй.

– За 25 год колькасць кінафільмаў на беларускай мове можна пералічыць на пальцах адной рукі. Зараз мы маем цудоўную магчымасць паказаць гэтыя фільмы ўпершыню. Гэты праект прадугледжвае рэгулярныя паказы  стужак на беларускай мове ў кінатэатры. І гэта прарыў.

“Спадзяюся, што дзяржава зможа пабачыць, што кіно па-беларуску запатрабавана, і падтрымаць падобныя ініцыятывы,” – дадаў кіраўнік “Kinakong” Андрэй.

Патрапіць на прагляд па-беларуску зможа кожны ахвотны абсалютна бясплатна, паспеўшы загадзя ўзяць квіток у касах кінатэатра.

Арганізатары праекта спадзяюцца, што паказы фільмаў па-беларуску распаўсюдзяцца па тэрыторыі Беларусі і стануць рэгулярнымі.

* * *

Аб’яднанне «Кінаконг» і кінатэатр «Перамога» распачынаюць серыю кінапаказаў у беларускай агучцы «Беларускія ўікэнды». Паказы плануюцца штомесяц і будуць праходзіць у выхадныя дні. Стужкі  перакладзены на беларускую мову аб’яднаннем «Кінаконг».

Галасы агучкі — вядомыя беларускія акцёры і тэлевядучыя Павел Харланчук, Ганна Хітрык, Сяргей Жбанкоў, Уладзімер Глотаў, Святлана Цімохіна ды іншыя.

Першы „Беларускі ўікэнд” адбудзецца 22-23 кастрычніка. У гэтыя дні (суботу і нядзелю) а 19:00 кінатэатр «Перамога» пакажа фільм «Цудоўна Ласка». Захапляльная гісторыя змагання супраць рабства у Вялікабрытаніі была знята рэжысёрам «Хронік Нарніі» Майклам Эптэдам, а ў адной з галоўных роляў зняўся знакаміты брытанскі акцёр Бенэдыкт Камбэрбэтч.

Уваход вольны.

https://www.youtube.com/watch?v=GIxL8aDSqWE