У літаратурным музеі ГДУ ёсць палічка, прысвечаная Андрэю Мельнікаву



У вядомага беларускага барда Андрэя Мельнікава – дзень народзінаў. Прафесар і літаратуразнаўца Іван Штэйнер адзначае адметную творчасць барда і ганарыцца тым, што Андрэй Мельнікаў з’яўляецца выпускніком філалогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францішка Скарыны:

– У Гомельскім дзяржаўным універсітэце пры кафедры беларускай літаратуры створаны літаратурны музей «Alma-mater», і адна з палічак прадстаўлена для матэрыялаў, звязаных з жыццём, вучобай барда Андрэя Мельнікава. Гэта цікавая адметная асоба. Ён спрабуе стварыць своеасаблівы, адметны паэтычны летапіс нашай гісторыі. Спрабуе спалучыць дзень мінулы і дзень сучасны.

Бард Андрэй Мельнікаў нарадзіўся ў вёсцы Доўск Рагачоўскага раёну ў 1965 годзе. Закончыў завочны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У творчай скарбонцы барда – каля 2 дзясяткаў вострасацыяльных альбомаў на тэму нацыянальнага адраджэння і жыцця ў постсавецкіх рэаліях.

Беларускае Радыё Рацыя