У Луцку адбыліся гастролі менскага тэатра “EYE”



Беларускія акторы выступілі на Тэатральнай плошчы горада. З падрабязнасцямі – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Беларускія акторы эпатавалі луцкую публіку інсцэнізацыяй “Дон Кіхота” Сервантэса. Паводле рэжысёрскай трактоўцы, героі Сервантэса перасоўваліся на ролікавых каньках і хадулях, абсыпалі адзін аднога мукою і запрашалі далучыцца да гэтага гледачоў. Мука, як тэатральны рэквізіт, з’явілася падчас легендарнай бойкі Дон Кіхота з ветракамі. Надзвычайная пастаноўка больш за ўсё спадабалася маленькім тэатралам. А дарослых лучанаў вельмі ўразіла фраза аднаго з беларускіх актораў: “А цяпер усе разам пераходзім да нашай улюбёнай часткі пастаноўкі – прыбірання!”

Гастролі менскага эксперыментальнага тэатра ў Луцку адбываліся ў рамках фестываля “Art Territory. Горад творцаў”, які з гэтага года стане рэгулярным.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя