У Луцку пройдзе 10-ы „Бандэрштат”



У горадзе Луцк, што ва Украіне, адбудзецца фестываль украінскага духу „Бандэрштат”. У дзясяты раз, традыцыйна, у першыя выходныя жніўня, Луцк збярэ ўкраінскіх патрыётаў.

13937958_1459508724074888_1151734720708743421_o

На розных пляцоўках будуць: вялікая музычная сцэна, начная сцэна, літаратурны куток, гутаркі са знакамітымі культурніцкімі і палітычнымі дзеячамі, спартовыя спаборніцтвы.

Па словах сябра аргкамітэта фестывалю Богдана Бальбузы,  год ад году „Бандэрштат” ідзе шляхам развіцця і ўдасканальвання:

— Кожны фестываль па-свойму адрозніваецца ад папярэдніх абсалютна ва ўсіх момантах: пачынаючы ад музычнай сцэны, дзе мы штогод намагаемся вар’іраваць гурты, разбаўляючы іншымі. Мы ўлічваем нейкія памылкі, разлікі. Летась мы сабралі ўсе гэтыя мінусы і цяпер стараемся, каб іх не было. Усё гэта даволі паспяхова і нават у такіх дробных побытавых момантах мы намагаемся пастаянна ўдасканальвацца.

Традыцыйна „Бандэрштат” наведваюць і дзясяткі беларусаў. Штогод адзін гурт на вялікай сцэне таксама прадстаўляе Беларусь. У гэтым годзе гэта гурт BRUTTO. Таксама плануецца гутарка з лідарам „Маладога Фронту” – Змітром Дашкевічам.

Фестываль пачне сваю працу ў пятніцу 5 жніўня і будзе доўжыцца тры дні.

13892352_1459504860741941_6630238197552012529_n

13906915_1459504864075274_4790354054302012471_n

13873192_1459504897408604_8970182769568578643_n

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя