У Менску адзначылі Дзень нараджэння Фрэдэрыка Шапэна



1 сакавіка ў Менску ў гандлёвым цэнтры Gаlleria Minsk адзначылі 207-мы Дзень нараджэння Фрэдэрыка Шапэна. Арганізаваў мерапрыемства Польскі Інстытут у Менску.

Матэвуш Адамскі, дырэктар Польскага Інстытута:

— Мы святкуем Дзень Нараджэння Фрэдэрыка Шапэна ў вельмі нестандартным фармаце: з дапамогай музыкі Шапэна, але ў незвычайным месцы — у Gаlleriі Minsk. Мэта мерапрыемства — не толькі папулярызацыя ведаў пра Фрэдэрыка Шапэна і ягоную творчасць, мы імкнёмся прэзентаваць музыку Шапэна як мага большай аўдыторыі. І якраз тут не канцэртная зала філармоніі, а гандлёвы цэнтр, дзе ўвечары можна сустрэць сотні менчукоў. Я думаю, што гэта вельмі добрая ідэя: выйсці ў гэты дзень з канцэртнай залы і дапамагчы сустрэць Шапэна звычайнаму «спажыўцу» калі так можна сказаць.

У першай частцы нашага канцэрта выступілі вучні музычнай школы колькасці імя Фрэдэрыка Шапэна ў Менску. Я хачу нагадаць, што гэта вядомая, вельмі добрая музычная школа, якая прыняла імя Фрэдэрыка Шапэна ў 2010 годзе і з таго часу з’яўляецца нашым пастаянным партнёрам. У другой частцы — віртуозы з Польшчы Барташа Калачкоўскага і Войцеха Шымчэўскага, гэта выдатныя музыканты, піяністы, якія выступалі ў найбольш прэстыжных залах свету.

У межах нашай імпрэзы можна таксама ўбачыць выставу Дзмітрыя Сурыновіча. Гэта выстава эскізаў на анімацыйнага фільма пра жыццё Фрэдэрыка Шапэна. Спадар Сурыновіч — выдатны беларускі мастак і мы вельмі рады супрацоўнічаць з ім таксама і ў гэтым плане.

На заканчэнне імпрэзы спадар дырэктар Матэвуш Адамскі ўласнаручна кроіў вялізны торт і частаваў усіх, хто далучыўся да святкавання дня нараджэння аднаго з лепшых кампазітараў свету – Фрэдэрыка Шапэна.

Поўны матэрыял з падзеі слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя.

Фота: з архіва Польскага Інстытута ў Менску