У Менску адзначылі міжнародны Дзень Джойса



У Менску ўпершыню быў наладжаны Блумсдэй. 16 чэрвеня 1904 года ў Дубліне адбылося першае спатканне Джэймса Джойса і Норы Барнакл. Менавіта гэты дзень Джойс абраў часам дзеяння свайго вялікага рамана „Уліс”. Ва ўсім свеце адзначаюць Блумсдэй: чытаюць тэксты, малююць, спяваюць, ладзяць экскурсіі, весела бавяць час, як гэта любіў і ўмеў рабіць Джэймс Джойс.

 

32

Сярод удзельнікаў беларускага Блумсдэй – мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі:

– Сёння адзначаем Дзень Джойса. Падзея адбываецца на ганку кнігарні “Логвінаў”. Усе ў клоунскіх строях, апранутыя пад Джойса і яго герояў. Я скажу пару словаў пра свае ўзаемадачыненні з Джойсам. Калі я нарэшце прычытаў раман цалкам і дачытаў каментары да канца, я зразумеў, што трэба вяртацца ў Менск.

У самой Ірландыі з 1982 году Блумсдэй адзначаецца афіцыйна.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя