У Менску паспрабуюць разгадаць таямніцы «Знака бяды»



У менскім музеі Пятруся Броўкі паспрабуюць разгадаць таямніцы аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”. 18 снежня адбудзецца трэцяя сустрэча другога сезона праекта «Чытаем сваё. Класіка». Кажа каардынатар праекту, настаўніца і журналістка Ганна Севярынец:

— У нас будзе такое эксперыментальнае паседжанне: мы будзем разбіраць першую і апошнюю старонкі «Знака бяды». Хэдлайнерам сустрэчы буду я, бо я вяла ўрокі па гэтых старонках і я ўжо адпрацавала гэтую «гадзіну» працы з тэкстам, і я ведаю, што гэта атрымаецца.

Першая і апошняя старонкі «Знака бяды» – своеасаблівы пісьменніцкі код, не разгаданы да сёння, – кажа Ганна Севярынец.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя