У Менску прайшоў чарговы фестываль вулічных тэатраў



Менчукі і турысты пільна сачылі за боем на мячах паміж Цмокам і Юр’ем каля менскай ратушы, рабілі сэлфі з безгаловым чалавекам, які з задавальненнем дазваляў сябе фатаграфаваць. У Менску прайшоў чарговы фестываль вулічных тэатраў.

Гавораць яго ўдзельнікі.

Арт-дырэктар вандроўнага тэатра «Вір» Ганна Несцерава:

— Мы выступалі з маім улюбёным спектаклем «Юр’я і цмок», па беларускай легендзе пра пераможцу цмока  Юр’ю.

Дзяніс Фёдараў, рэжысёр тэатра «Напротив», Берасце:

— Спектакль называецца «Білінгвы.Брэст», ён зроблены ў тэхніцы вербацім, дакументальны тэатр. У аснову леглі  інтэрв’ю людзей з Берасця. Мы з імі гаварылі  пра білінгвізм, пра іх стаўленне да сітуацыі з беларускай і расейскай мовай у Беларусі.  

Сёлетні Фестываль вулічных тэатраў у Менску праходзіць ужо пяты год запар. Звычайна ён доўжыцца два-тры дні. У ім традыцыйна бяруць удзел калектывы і выступоўцы з краін Еўропы і з Расеі. Прадстаўленні адбываюцца паралельна на трох пляцоўках у Старым горадзе.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя