У Менску працягваецца “Восеньскі салон”



Белгазпрамбанк зладзіў выставу-продаж працаў, выкананых сучаснымі беларускімі мастакамі. Там жа экспануюцца карціны беларусаў-прадстаўнікоў Парыжскае школы з карпаратыўнае калекцыі банку. Сваё стаўленне да культурніцкай дзейнасці Белгазпрамбанку выказаў папулярны пісьменнік Віктар Марціновіч:

– Відавочна, што Белгазпрамбанк робіць гэта ў межах парадыгмы карпаратыўнай сацыяльнай і культурнай адказнасці. Відавчна, што Белгазпраму і наогул Газпраму варта вельмі пільна і моцна папрацаваць з уласнай рэпутацыяй, асабліва пасля Украіны. І відавочна, тое, што яны робяць для папулярызацыі беларускай культуры – у мяне ёсць пытанні.

Дадамо, што ў межах “Восеньскага салону” ў менскім Палацы мастацтваў 24 кастрычніка пройдзе вечар нямога кіно, а таксама інтэрактыўная экскурсія ад дзіцячых майстэрняў. У іншыя дні адбудуцца творчыя заняткі для дзецей, публічныя выступы мастакоў і замежных арт-крытыкаў.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя