У Менску прэзентавалі “100 словаў”



Ян Максімюк прэзентаваў у Менску кнігу “100 словаў”, укладзеную ім паводле вынікаў аднайменнага інтэрнэт-праекта “Радыё Свабода”.

На яе старонках прадстаўлены 100 аўтараў, якія цягам двух з паловай гадоў дасылалі на “Свабоду” свае мастацкія тэксты аб’ёмам у сто словаў. Гаворыць адна з аўтарак Наталля Плакса.

– Я думала, а хто ж напісаў першую стаслоўку? Магчыма, першая стаслоўка – гэта “Ойча наш, які ёсць на небе”. А пасля – “Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае”. А 100 гадоў таму яшчэ адна стаслоўка: “Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы ў ціхую сінюю ноч і сказаць: “Бачыце гэтыя зоркі””. Калі стаслоўкі маюць такую даўнюю гісторыю, то ёсць надзея, што далей гэтая гісторыя будзе доўжыцца.

Прэзентацыя кнігі “100 словаў” прайшла ў “Прэс-клубе Беларусь” пры поўнай зале. Кароткая форма твораў абумовіла папулярнасць праекта, як сярод яго аўтараў, так і сярод чытачоў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара