У Менску прэзентавалі Беларускую Хрысціянскую Азбуку



Выйшла кніга, якая дапаможа нам вярнуцца да нашых каранёў. У Менску прэзентавалі Беларускую Хрысціянскую Азбуку. Патрэба ў кніжцы для сям’і натхніла Кастуся і Вольгу Севярынцаў ды групу адмыслоўцаў на выданне Азбукі. Праект быў ажыццёўлены на сродкі, сабраныя на краўдфандынгавай пляцоўцы “talaka.by”. “Шчыра радуюся выхаду гэтай кнігі,” – гаворыць старшыня Згуртавання Свету Бацькаўшчына Ніна Шыдлоўская.

– Расейскамоўнай літаратуры такога кшталту выдаецца шмат, яна прыходзіць з Расеі. Адпаведна, любові да роднай зямлі, якая нам дадзеная Богам, там асабліва не адчуваецца. Тое, што ў такой лёгкай, прывабнай форме, з’явілася кніга, якая яднае ўсіх хрысціянскіх дзетак і хрысціянскія сем’і, тое, што яна аб’ядноўвае, – гэта самая вялікая падзея.

Прэзэнтацыя адбылася ў кангрэсавай зале гатэля “Манастырскі”. Арганізатары падрыхтавалі адмысловую праграму. Замовіць “Беларускую Хрысціянскую Азбуку” ўжо можна праз інтэрнэт-кнігарні.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара