У Менску пройдзе з’езд Саюза беларускіх пісьменнікаў



4 сакавіка адбудзецца чарговы XVII справаздачна-выбарчы з’езд самай сталай творчай арганізацыі Беларусі. Саюз беларускіх пісьменнікаў на сёння аб’ядноўвае 470 літаратараў.

Кажа прэс-сакратар арганізацыі Ціхан Чарнякевіч:

– 17-ы з’езд праходзіць у даволі складаных умовах. У той жа час нашае кіраўніцтва падкрэслівае, што ў 2017-ым улада ўсё ж не робіць, што рабіла, напрыклад, у 2006-ым, калі спрабавалі ліквідаваць арганізацыю, забіралі маёмасць, калі выкідалі з Дома літаратараў. То бок мы чакаем што больш менш усё пройдзе ў такім умераным рэжыме, без нейкіх правакацый з боку ўлады, без нейкіх сур’ёзных выклікаў.

Падчас з’езду будуць узнятыя традыцыйныя праблемныя пытанні ўціску беларускай мовы, беларускай адукацыі, якая дагэтуль застаецца непрыярытэтнай, а таксама слабой падтрымкі беларускіх выданняў з боку дзяржавы.

Беларускае Радыё Рацыя