У Менску – трыенале «Factum est factum»



Дрэва, метал, тэкстыль і шкло – за гэтымі матэрыяламі тысячагадовая гісторыя. Тэхналогіі вырабу з іх твораў мастацтва дайшлі да ХХІ стагоддзя. У менскай Выставачнай зале Саюза мастакоў Беларусі адбылося адкрыццё трыенале дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Factum est factum».

dscn0012

Распавядае мастацтвазнаўца Яўген Шунейка:

– Каб гэтая выстава павандравала па Беларусі, па свеце, то, відаць, многае ў свеце змянілася б да лепшага. Таму што толькі мы маем карані. Гэтыя першабытныя карані ёсць ва ўсіх народаў, толькі ў нас яны вельмі жывыя, а ў іншых можа зацёрліся. Такое мастацтва – гэта мастацтва лідыруючай краіны. Мастацтва вялікай культуры. Я ўпэўнены, што нас зразумеюць людзі і ў Кітаі, і ў Японіі, і ў Францыі, і ў Чэхіі… Бо гэтае мастацтва – адкрытае свету.  Я віншую нашых майстроў з тым, што яны годна, вельмі сумленна, паслядоўна служаць гэтай ідэі.

Падобныя выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ладзяцца ў Беларусі раз на тры гады.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік