У Менску ўзнагародзяць лаўрэатаў конкурсу „ЗАСЬПЯВАЙ 2.0″



Праект стартаваў яшчэ ўвесну. Свае песьні на вершы беларускіх паэтаў альбо кавэры на беларускіх выканаўцаў прапанавалі каля паўсотні ўдзельнікаў. У межах конкурсу на плошчы Свабоды прайшла сэрыя з тузіну канцэртаў. Мейцам для ўзнагароджаньня абраная кнігарня «логвінаЎ». Распавядае арганізатар Сяргей Будкін:

– Мы хочам, каб маладое пакаленне творцаў натхнялася беларускай паэзіяй – як сучаснай так і класічнай. Магу адкрыць такі сакрэт, што мы падрыхтавалі кожнаму лаўрэату падборку самай актуальнай паэзіі ў якасці падарунку.

 

Падчас імпрэзы ў кнігарні «логвінаЎ» адбудзецца міні-канцэрт гурту “Наві”, які стаў уладальнікам грын-пры. Уваход вольны. Пачатак а 18-ай па менскім часе.

Cтас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя