У Менску вучаць бунтаваць у мастацтве



“Бунт у мастацтве”. У Менску праходзіць першая лекцыя з серыі Юрыя Вурсо. У цэнтры ўвагі і выступу маладога даследчыка – бунтары.

– Я выбіраў такія фігуры, якія былі радыкальнымі мыслярамі. Вялікая ўвага надаецца малавядомым даследаванням, па розных прычынах – праблема перакладу, прадлема доступу. Будзе выкарыстана шмат унікальных матэрыялаў. Я не супраць, канешне, каб удзельнікі курса пайшлі бунтаваць падчас такіх важных падзеяў. Я лічу, што выбары – гэта буржуазны інстытут, але я не адмыслова выбіраў час, проста так супала.

Юры Вурсо вучыўся ў Нью-Ёрку ды Вільні. Ён кажа, што ў сучасным мастацтве не хапае бунтарства. А мастацтва без бунту ўжо не мастацтва. Лекцыі будуць праходзіць кожны аўторак у Цэнтры сучасных мастацтваў у Менску. Да снежня плануецца правесці тузін такіх сустрэчаў.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя