У Менску – выстава скульптуры Канстанціна Брынкуша



У менскай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё румынска-беларускай выставы “Амаж Брынкушу”, прысвечанай сусветна вядомаму румынскаму скульптару Канстанціну Брынкушу, вучню Радэна. Нагодаю для яе адкрыцця стала 140-годдзе з дня нараджэння творцы.

Распавядае рэктар Беларускай Акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна:

– Усё 20 стагоддзе прайшло пад знакам авангарду. Мы пачынаем вывучаць тыя феномены, якія былі 100 гадоў таму назад. І сёння аддаем даніны павагі асобе, якая як і многія выхадцы з правінцыі, у тым ліку і беларускай, паехалі ў Парыж і іншыя сталіцы Еўропы і зрабілі тое, што сёння называем бляскам, глянцам вялікіх мегаполісаў і ўвогуле еўрапейскай культуры.

mediapreview_1

Выставу адкрывалі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, амбасадар Румыніі Віарэл Машану. У цырымоніі бралі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу краін Заходняй Еўропы ў Беларусі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя